Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. М.А.Савіцкі»

1 лютага 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. М.А.Савіцкі».

Працяг серыі. Пачатак – канверты № 109, 110, 113, 115, 116, 123, 124, 129, 131, 133, 135, 137, 143, 145, 147, 149, 150, 151, 156, 160.

Савіцкі Міхаіл Андрэевіч (18.02.1922, аг. Звянячы Талачынскага р-на Віцебскай вобл. – 08.11.2010) – беларускі жывапісец, педагог. Народны мастак БССР (1972) і СССР (1978). Правадзейны сябра АМ СССР (1983). Акадэмік НАН Беларусі (1995). Герой Беларусі (2006).

Працаваў у жанрах сюжэтна-тэматычнай карціны, партрэта, таксама ў манументальна-дэкаратыўным мастацтве (роспіс, габелен).

Творы М.А.Савіцкага пра гісторыю і сучаснасць, вайну і мір вылучае шырыня паказу з'яў рэчаіснасці, драматызм і трагедыйнасць вобразаў, дакладная распрацоўка кампазіцыйнай пабудовы, выразнасць абагульненай формы, сімвалічнае гучанне колеру.

Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага адкрыта ў Мінску (2012). Адна з новых вуліц сталіцы, ганаровым грамадзянінам якой быў мастак, названа яго імем (2020).

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь.

Дызайн канверта і спецштэмпеля С.Цырулік.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца 18 лютага на паштамце Мінска.

https://www.belpost.by/philately/infolists/3408