Канстанцін Шульган ушанаваў памяць партызан
Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган усклаў кветкі да помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай.
Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган усклаў кветкі да помніка партызанам і партызанкам зямлі Нарачанскай.
23 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Добруша» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі».
Дызайн Святланы Цырулік.
Марка друкавалася ў ДП «Выдавецтва «Беларускі Дом друку».
Герб горада Добруша Гомельскай вобласці ўяўляе сабой французскі шчыт, у зялёным полі якога намаляваныя тры бухты каната сярэбранага колеру з чорнымі швамі.
Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 6 красавіка 2001 г. пад № 54.
Па стане на 1 ліпеня 2022 г. ліцэнзію ў галіне электрасувязі мае 186 аператараў электрасувязі.
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі як орган рэгулятар забяспечвае паўнавартаснае і ўсебаковае развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры для задавальнення нарастальных патрэбаў дзяржавы бізнесу і грамадзян у атрыманні сучасных і якасных паслуг электрасувязі.
17 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства».
Мастак Т. Дольская. Дызайн М. Віткоўскай.
11 жніўня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Будаўнік» на тэму «Прафесіі» з серыі «Дзіцячая філатэлія».
Мастак В. Чайчук. Дызайн Я. Бядонік.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».
У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтавана картка для картмаксімума.
У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 31 аператар паштовай сувязі, з іх 24 - на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў, 7 – на прыём падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўкі.
5 жніўня 1992 года пачынаюць свой гістарычны адлік органы фінансавых расследаванняў Рэспублікі Беларусь.
Прайшоўшы сур'ёзны шлях рэфармавання і пераўтварэнняў даўжынёю ў 30 гадоў, яны занялі дастойнае месца ў сістэме забеспячэння нацыянальнай бяспекі дзяржавы і сёння закліканы абараняць эканамічныя інтарэсы суверэннай і незалежнай Беларусі.
З пакалення ў пакаленне перадаецца важнейшая традыцыя для работнікаў органаў фінансавых расследаванняў – несці службу, будучы адданымі сваёй справе і вернымі абранаму арыенціру «Айчына. Гонар. Прафесіяналізм».
Дызайн А.Мядзведзь.
Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Расійскай Федэрацыяй усталяваны 25 чэрвеня 1992 года.
Сёння беларуска-расійскія адносіны маюць стратэгічны характар. Краіны эфектыўна ўзаемадзейнічаюць у палітычнай, гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і навукова-тэхнічнай сферах. Рэалізуюцца шматлікія саюзныя праграмы і мерапрыемствы. Бакі актыўна супрацоўнічаюць у межах інтэграцыйных аб'яднанняў.
Праект падрыхтаваны пры садзейнічанні Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
1 чэрвеня 2022 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Ядавітыя грыбы».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».
Мастак А. Міцянін. Дызайн М. Віткоўскай.
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.