Рэспубліка Беларусь выйграла ў міжнародным конкурсе малюнка на тэму «Захаванне экасістэмы - абарона клімату»

Рэспубліка Беларусь выйграла ў міжнародным конкурсе малюнка на тэму «Захаванне экасістэмы - абарона клімату» для выбару ілюстрацыі новага міжнароднага зваротнага купона (МЗК) пад назвай «Абіджан».

Намеснік міністра Гардзеенка М. М. правядзе выязны прыём у Валожынскім раёне

23 красавіка 2021 года з 12.00 да 13.00 у Валожынскім участку паштовай сувязі намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталля Міхайлаўна правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі» па тэлефоне: 8 (01772) 6-30-72.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб будзе праходзіць па адрасе: вул. 1 Мая д. 3 г.Валожын, кабінет 3

Тэлефон для папярэдняга запісу 8-017 72 -6-25-255, 8-017-6-50-61-05

22 красавіка - Міжнародны дзень "Дзяўчыны ў ІКТ"

Спецыяльная сесія ў рамках рэгіянальнага падрыхтоўчага сходу Міжнароднага саюза электрасувязі да ВКРЭ-21 для рэгіёна СНД, прысвечанай Міжнароднаму дню "Дзяўчыны ў ІКТ" і глабальнай сеткі жанчын у ІКТ, якія прымаюць рашэнні,
пройдзе 22 красавіка 2021 года ў анлайн фармаце на рускай і англійскай мовах.

Варта адзначыць, што сёлета адзначаецца 10-годдзе Міжнароднага дня "Дзяўчыны ў ІКТ".

МСЭ прапануе камплект матэрыялаў для арганізацыі мерапрыемстваў

У Беларусі створаны аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення ТІБО-2021

У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2021.

Адпаведнае распараджэнне 23 сакавіка падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Аляксандравіч Галоўчанка.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.

З 1 верасня 2021 года можна атрымаць ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна

16 сакавіка 2021 года Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ № 107 «Аб біяметрычных дакументах».
З 1 верасня 2021 года можна атрымаць ідэнтыфікацыйную картку грамадзяніна якой прадугледжваецца:< / strong>

Падведзены вынікі конкурсу «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусі 2020 года»

Па выніках праведзенага конкурсу выдавецкім цэнтрам «Марка» РУП «Белпошта» вызначаны тры лепшыя выпускі дзяржаўных знакаў паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь 2020 года.

I месца заняў паштовы блок «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне».
Дызайн Яўгеніі Бядонік.
« Сумесны выпуск Беларусі і Расіі. 75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне »

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі дадзены старт практычнай рэалізацыі праекта «Разумныя Гарады Беларусі»

Разам з зацвярджэннем 2 лютага 2021 года Дзяржаўнай праграмы «Лічбавае развіццё Беларусі» на 2021-2025 гады дадзены старт новаму этапу рэалізацыі комплекснага праекта рэспубліканскага маштабу «Разумныя Гарады Беларусі» - сістэмнаму пераходу ў практычную плоскасць.

Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі ў партнёрстве з Мінгарвыканкамам пачата рэалізацыя праекта па стварэнні рэгіянальнай дзяржаўнай тыпавой лічбавай платформы «Разумны горад (рэгіён)», стварэнні і развіцці комплексу тыпавых сэрвісаў па асноўных напрамках і сферах функцыянавання гарадоў.

3 сакавіка Міністр правядзе прыём у Міністэрстве з адначасовым уключэннем "прамой тэлефоннай лініі"

3 сакавіка 2021 года з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе асабісты прыём у Міністэрстве. Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе працаваць "прамая тэлефонная лінія" з Міністрам па тэлефоне + 375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, Першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.