Завяршыўся першы тыдзень Сусветнага семінара па радыёсувязі (WRS-20), які праходзіць у віртуальным рэжыме з 30 лістапада па 11 снежня 2020 года
WRS праходзяць раз у два гады пры садзейнічанні Бюро радыёсувязі Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) і ўключае як лекцыі, так і практычныя заняткі, якія дазваляюць удзельнікам атрымаць практычны досвед працы з працэдурамі апавяшчэння МСЭ, а таксама з праграмным забеспячэннем і электроннымі публікацыямі.
Асноўнай мэтай семінара з'яўляецца аказанне садзейнічання адміністрацыям сувязі ў дзейнасці, звязанай з кіраваннем выкарыстання спектру, дапамогі ў каардынацыі і рэгістрацыі частотных прысваенняў і прымяненні Рэгламенту радыёсувязі.