Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD)
Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD).
Рэспубліка Беларусь увайшла ў ТОП-20 рэйтынгу паштовага развіцця (2IPD).
З прывітальным словам на ўрачыстым вечары да ўсіх паштавікоў звярнулася намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна, яна сардэчна павіншавала са святам усіх работнікаў і зачытала віншавальную тэлеграму на адрас калектыву РУП «Белпошта» ад Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульгана Канстанціна Канстанцінавіча.
У мэтах арганізацыі тэставання макетаў ідэнтыфікацыйных карт і гатоўнасці працоўных месцаў да інфармацыйнага ўзаемадзеяння з імі ў рамках Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы на сайце Мінсувязі размешчаны новыя версіі кліенцкай праграмы, якая ўстанаўліваецца на працоўных месцах (ПЗ для 32 і 64-разрадных сістэм).
Нагадваем, што тэставая web-старонка Адзінай сістэмы ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб размешчана па адрасе: http://86.57.150.190:8080/
РУП «Крыптатэх» Дзяржзнака ажыццявіла выпуск тэставых макетаў ідэнтыфікацыйных карт (ID-карт) для арганізацыі тэставання працоўных месцаў і правядзення работ па інтэграцыі інфармацыйных сістэм з Адзінай сістэмай ідэнтыфікацыі фізічных і юрыдычных асоб.
Макеты ID-карт перададзеныя ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі для прадастаўлення зацікаўленым дзяржаўным органам і арганізацыям.
24 верасня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў жывапісе Беларусі і Кітая».
Дызайн А.Мядзведзь.
Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».
Міжнародны саюз электрасувязі апублікаваў Рэгламент радыёсувязі МСЭ 2020 года - міжнародны дагавор, які рэгулюе глабальнае выкарыстанне радыёчастотнага спектру і спадарожнікавых арбіт, які дазваляе выкарыстоўваць наватарскія спосабы прасоўвання доступу да даступных шырокапалосных тэхналогій.
Гэта вынік чатырохгадовага працэсу, які завяршыўся чатырохтыднёвымі вычарпальнымі міжнароднымі перамовамі, якія адбыліся на Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі (СКР-19) у мінулым годзе ў Шарм-эль-Шэйху, Егіпет.
У суботу, 19 верасня 2020 года, з 9.00 да 12.00 “прамую тэлефонную лінію” правядуць:
17 верасня 2020 года адбылася сумесная відэаканферэнцыя Мінсувязі Беларусі і Мінлічбы Расіі з удзелам прадстаўнікоў антыманапольных органаў, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы, Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, а таксама беларускіх і расійскіх аператараў электрасувязі па пытанні адмены роўмінгу на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы.
Мінсувязі сумесна з Нацыянальным цэнтрам электронных паслуг праводзіць абласныя семінары па пытаннях функцыянавання БІСРС і выдачы біяметрычных дакументаў
15 верасня ў Брэсцкім абласным выканаўчым камітэце прайшоў першы абласны семінар па пытаннях функцыянавання Беларускай інтэграванай сэрвісна-разліковай сістэмы (БІСРС) і выдачы біяметрычных дакументаў.
18, 21, 22 і 23-га верасня такія семінары пройдуць у Гродзенскім, Магілёўскім, Гомельскім і Віцебскім абласных выканкамах (адпаведна).
18 верасня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Афанасій Брэсцкі» з серыі «Выбітныя асобы Беларусі».
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і Брэсцкай епархіяй Беларускай Праваслаўнай Царквы.
У аснове маркі - партрэт святога Апанаса Брэсцкага (А.Кашкурэвіча, літаграфія, 1993). Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 10 Брэста будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».