COVID-19 РЕКОМЕНДАЦИИ ПО ВАКЦИНАЦИИ ПРОТИВ COVID-19 ДЛЯ НАСЕЛЕНИЯ ИНФОРМАЦИОННЫЕ МАТЕРИАЛЫ ПО ПРОФИЛАКТИКЕ РАСПРОСТРАНЕНИЯ ИНФЕКЦИИ COVID-19 И ВАКЦИНАЦИИ Read more about COVID-19 PDF
Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі. У Рэспубліцы Беларусь рынак паслуг паштовай сувязі дынамічна развіваецца. Ліцэнзію на аказанне паслуг паштовай сувязі агульнага карыстання па перасылцы паштовых адпраўленняў, прыёму падпіскі на друкаваныя сродкі масавай інфармацыі і іх дастаўцы маюць 32 аператары паштовай сувязі, з іх 25 - на паслугі па перасылцы паштовых адпраўленняў. Read more about Сёння ў Рэспубліцы Беларусь сетка паштовай сувязі налічвае больш за чатыры тысячы аб'ектаў паштовай сувязі. PDF
Год народнага адзінства 2021 год - Год народнага адзінства У мэтах кансалідацыі грамадства, згуртавання беларускага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці краіны 2021 год у Беларусі аб'яўлены Годам народнага адзінства. Указ Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 1 студзеня 2021 г. № 1 "Аб аб'яўленні 2021 года Годам народнага адзінства" Read more about Год народнага адзінства PDF
25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 29 кастрычніка 2021 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. Месца гашэння – Мінск-паштамт. Колер масцікі – сіні. Read more about 25 гадоў Мінскай духоўнай акадэміі імя свяціцеля Кірылы Тураўскага PDF
28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Каложскі абраз Божай Маці» Дызайн Алены Мядзведзь. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Аддрукаваны таксама без перфарацыі. Каложскі абраз Божай Маці як цудатворны шануецца з канца XVI – пачатку XVII стагоддзя і быў галоўнай святыняй Гродзенскага краю. У 1915 годзе пры эвакуацыі абраз быў вывезены ў Расію і страчаны. Доўгі час лічылася, што копіі абраза, напісаныя да яго знікнення, таксама не захаваліся, але ў канцы 2018 года на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі быў знойдзены і выкуплены Каложскі абраз Божай Маці. Read more about 28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Каложскі абраз Божай Маці» PDF
Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі ГАННА РАБАВА - госць "Радыёфакта" Неабходнай умовай для развіцця грамадства і рынку становіцца лічбавізацыя. І такая трансфармацыя – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі. Распрацавана і адпаведная дзяржпраграма. Якое яно «лічбавае развіццё Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў»? Абмяркуем тэму з госцем «Радыёфакта» - намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Ганнай Рабавай. https://youtu.be/24hfPsv38BY https://radio1.by Read more about Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі ГАННА РАБАВА - госць "Радыёфакта" PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў» 14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінская дэкларацыя падпісаны ў снежні 1991 года. За 30 гадоў свайго развіцця Садружнасць стала ўніверсальнай рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыяй, якая не мае аналагаў. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч» 14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Астаповіч Аркадзь Антонавіч (30.09.1896, г. Мінск – 23.09.1941) – выдатны беларускі графік. Удзельнік выставак (з 1925). Сябра Мінскага філіяла Усебеларускага аб’яднання мастакоў (з 1927). Яскравы прадстаўнік беларускай графічнай школы 1920–30-х гадоў. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» 8 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску. Дызайн Алены Мядзведзь. Мастак маркі № 1430 Таццяна Дольская. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» PDF
1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту» 1 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту». Датай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынята лічыць 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў. Першапачаткова ў структуру ўніверсітэта ўваходзіла тры факультэты: рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек. Read more about 1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту» PDF