У Беларусі створаны аргкамітэт для падрыхтоўкі і правядзення ТІБО-2021
У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2021.
Адпаведнае распараджэнне 23 сакавіка падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Аляксандравіч Галоўчанка.
Старшынёй аргкамітэта прызначаны міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.