Выязны прыём у Карэліцкім участку электрасувязі 22 лютага правядзе першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевіч

22 лютага 2019 года ад 12.00 да 13.00 у Карэліцкім участку электрасувязі першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-01596-20020. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-01562-61440.

Месца правядзення прыёму: г.п. Карэлічы, завулак Піянерскі 8, кабінет начальніка ўчастка электрасувязі, 2-гі паверх.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 23 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам» Сівадзедавым Сяргеем Іванавічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Дарошка Дзмітрыем Валянцінавічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14.

21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі!

У г. Мінску «Дзень роднай мовы» пройдзе:
▪Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00
▪АПС № 88, вул. Пуліхава, д. 19, з 15.00 да 16.00

Мінсувязі спрасціла парадак выкарыстання шэрагу радыёэлектронных сродкаў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У рамках падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а пасля і іншых значных спартыўных спаборніцтваў, іншых культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама забеспячэння знаходжання афіцыйных замежных дэлегацый, дэманстрацыі радыёэлектронных сродкаў на выставах Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь унесены змены ў пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца без адпаведнага дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру, якое выдаецца ў выніку прысваення (назначэння) радыёчастаты або радыёчастотнага

Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у Другой сесіі Падрыхтоўчага сходу да канферэнцыі 2019 года

18 лютага 2019 года ў штаб-кватэры Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) у г. Жэневе (Швейцарыя) пачала сваю працу другая сесія Падрыхтоўчага сходу (ПСК19-2) да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (ВКР-19), якая будзе доўжыцца да 28 лютага .

Ад Рэспублікі Беларусь у працы сходу прымаюць удзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь» і РУП «БелДІЭ».

Асноўнай задачай ПСК19-2 з'яўляецца падрыхтоўка Справаздачы, у якой абагульнены вынікі трохгадовай працы Сектара радыёсувязі МСЭ па пунктах парадку дня ВКР-19.

Глава ведамства здзейсніў рабочую паездку ў Полацк

Сёння, 15 лютага, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган здзейсніў рабочую паездку ў г. Полацк.

Кіраўнік Мінсувязі прыняў удзел у пасяджэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна, выкананні бюджэту ў 2018 годзе і задачах на 2019 г..

Пасля заканчэння пасяджэння Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі".

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 16 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ;

намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Прайшло другое пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019"

13 лютага 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанціна Канстанцінавіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, сфармавіранага для падрыхтоўкі і правядзення XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019".

13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё

Упершыню Сусветны дзень радыё адзначылі ў 2012 годзе, а рашэнне аб яго правядзенні ЮНЕСКА прыняла ў 2011-м. Дата правядзення выбрана не выпадкова - менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір «Радыё ААН», якое размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый.

Асноўная ідэя свята - аддаць належнае радыё як сродку сувязі, умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва радыёвяшчальных кампаній, а таксама спрыяць пашырэнню доступу да інфармацыі і свабодзе выказвання меркаванняў на хвалях радыё.

Памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Дызайн спецштэмпеля Яўгеніі Бядонік.