З 8 па 12 красавіка 2019 года ў Мінску пройдзе штогадовы Міжнародны ІКТ Форум ТІБО-2019

З 8 па 12 красавіка 2019 г. у Мінск-Арэне пад патранажам Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і пры ўдзеле шырокага кола дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь, асацыяцый прыватнага бізнесу і іншых зацікаўленых пройдзе XXVI Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях TIBO-2019.

ІКТ Форум ТІБО праводзіцца ў Рэспубліцы Беларусь на штогадовай аснове і ўяўляе сабой пляцоўку для абмену новымі дасягненнямі і перадавым вопытам у сферы інфармацыйных тэхналогій.

27 снежня першы намеснік Міністра Шэдко Д.Г. правядзе выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у г. Крычаве

27 снежня 2018 года з 12.30 да 13.30 першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Крычаўскім занальным вузле электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-02241-21259.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-02241-51231 с 8.00 до 13.00 і з 14.00 да 17.00.

Месца правядзення прыёму: Крычаўскі ЗВЭС, г. Крычаў, вул. Савецкая, д. 44 (кабінет начальніка занальнага вузла электрасувязі).

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы

Сёння, 19 снежня 2018 г., Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч ажыццявіў рабочую паездку ў Магілёўскую вобласць і сустрэўся з працоўнымі калектывамі Чэрыкаўскага раённага вузла паштовай сувязі і Чэрыкаўскага вузла электрасувязі Крычаўскага занальнага вузла электрасувязі.

Адбылася прэзентацыя вынікаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2018 года

19 снежня 2018 г. у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі адбылася прэзентацыя вынікаў праектаў Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 2018 года.

У бягучым годзе ў рамках работы Цэнтра завершаны адукацыйны праект у галіне прымянення тэхналогій нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю, праект па нарошчванню кампетэнцый у сферы інфармацыйнай бяспекі, кансультатыўны праект па ўкараненні адзіных стандартаў і платформаў электроннага ўрада.

Адбылося 6-е пасяджэнне Рабочай групы па спадарожнікавых тэхналогіях пры Савеце аператараў электрасувязі і інфакамунікацый РСС

17 снежня 2018 года ў Мінску, на базе РУП "Белтэлекам", адбылося 6-е пасяджэнне Рабочай групы па спадарожнікавых тэхналогіях пры Савеце аператараў электрасувязі і інфакамунікацый Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.

Беларускія тэлеканалы агульнадаступнага пакета перайшлі на вяшчанне ў HD

Гэты год для беларускага тэлебачання можна лічыць асаблівым - на вяшчанне ў фармаце высокай выразнасці пераведзены агульнадаступны пакет праграм. Як змяняецца ТБ цяпер і што чакаць ад яго ў будучыні, у інтэрв'ю карэспандэнту БЕЛТА расказаў першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шэдко.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 15 снежня 2018 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па пытаннях будаўніцтва РУП «Белтэлекам» Ласоўскім Віктарам Браніслававічам і намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

7-е пасяджэнне Рабочай групы экспертаў па радыёчастотнага спектру (SEWG)

У г.Рыга, Латвійская Рэспубліка 11 снежня 2018 г. адкрылася 7-е пасяджэнне Рабочай групы экспертаў па радыёчастотнага спектру (SEWG) Сеткі рэгулятараў у сферы электронных камунікацый краін-удзельніц Усходняга Партнёрства. У працы дадзенага мерапрыемства прымаюць удзел 28 прадстаўнікоў краін Усходняга партнёрства, а таксама ФРГ, Латвіі, Літвы і Румыніі. Ад Адміністрацыі сувязі Рэспублікі Беларусь у пасяджэнні прымаюць удзел прадстаўнікі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі і РУП «БелДІЭ».