Шульган: Сёлета штомесяц беларусам прадастаўляецца больш за 11,5 млн электронных паслуг
У гэтым годзе штомесяц беларусам прадастаўляецца больш за 11,5 млн электронных паслуг. Аб гэтым расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган на панэльнай дыскусіі ў рамках рэгіянальнага форуму Міжнароднага саюза электрасувязі па пытаннях развіцця для рэгіёну СНД, паведамляе БелТА.
Сёння пры дапамозе Адзінага партала электронных паслуг прадастаўляецца больш за 560 электронных сэрвісаў (232 электронныя паслугі і 331 адміністрацыйная працэдура), для гэтага інтэгравана звыш 60 інфармацыйных сістэм і рэсурсаў.