Мінсувязі спрасціла парадак выкарыстання шэрагу радыёэлектронных сродкаў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года

У рамках падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а пасля і іншых значных спартыўных спаборніцтваў, іншых культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама забеспячэння знаходжання афіцыйных замежных дэлегацый, дэманстрацыі радыёэлектронных сродкаў на выставах Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь унесены змены ў пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца без адпаведнага дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру, якое выдаецца ў выніку прысваення (назначэння) радыёчастаты або радыёчастотнага

Прадстаўнікі Рэспублікі Беларусь прымаюць удзел у Другой сесіі Падрыхтоўчага сходу да канферэнцыі 2019 года

18 лютага 2019 года ў штаб-кватэры Міжнароднага саюза электрасувязі (МСЭ) у г. Жэневе (Швейцарыя) пачала сваю працу другая сесія Падрыхтоўчага сходу (ПСК19-2) да Сусветнай канферэнцыі радыёсувязі 2019 года (ВКР-19), якая будзе доўжыцца да 28 лютага .

Ад Рэспублікі Беларусь у працы сходу прымаюць удзел супрацоўнікі ААТ «Гіпрасувязь» і РУП «БелДІЭ».

Асноўнай задачай ПСК19-2 з'яўляецца падрыхтоўка Справаздачы, у якой абагульнены вынікі трохгадовай працы Сектара радыёсувязі МСЭ па пунктах парадку дня ВКР-19.

Глава ведамства здзейсніў рабочую паездку ў Полацк

Сёння, 15 лютага, міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган здзейсніў рабочую паездку ў г. Полацк.

Кіраўнік Мінсувязі прыняў удзел у пасяджэнні Полацкага раённага выканаўчага камітэта, на якім было разгледжана пытанне аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Полацкага раёна, выкананні бюджэту ў 2018 годзе і задачах на 2019 г..

Пасля заканчэння пасяджэння Канстанцін Шульган правёў прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім РВК з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі".

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 16 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ;

намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях РУП «Белтэлекам» Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Прайшло другое пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019"

13 лютага 2019 года ў Мінсувязі пад старшынствам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанціна Канстанцінавіча прайшло другое пасяджэнне арганізацыйнага камітэта, сфармавіранага для падрыхтоўкі і правядзення XXVI Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2019".

13 лютага адзначаецца Сусветны дзень радыё

Упершыню Сусветны дзень радыё адзначылі ў 2012 годзе, а рашэнне аб яго правядзенні ЮНЕСКА прыняла ў 2011-м. Дата правядзення выбрана не выпадкова - менавіта 13 лютага 1946 года ўпершыню выйшла ў эфір «Радыё ААН», якое размяшчалася ў штаб-кватэры Арганізацыі аб'яднаных нацый.

Асноўная ідэя свята - аддаць належнае радыё як сродку сувязі, умацаваць міжнароднае супрацоўніцтва радыёвяшчальных кампаній, а таксама спрыяць пашырэнню доступу да інфармацыі і свабодзе выказвання меркаванняў на хвалях радыё.

Памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 13 лютага 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 30-годдзю вываду савецкіх войскаў з Афганістана. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Дызайн спецштэмпеля Яўгеніі Бядонік.

15 лютага Міністр правядзе выязны прыём у Полацкім РВК

15 лютага 2019 года ад 12.00 да 13.00 Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Полацкім раённым выканаўчым камітэце з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: (8-0214) 42 22 25.

Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: (8-0214) 42 87 20.

Месца правядзення прыёму: Віцебская вобл, г. Полацк, вул. Талстога, д.6.

Каманда Мінсувязі прыняла ўдзел у спартыўна-масавым мерапрыемстве «Мінская лыжня - 2019»

9 лютага 2019 года адбылося спартыўна-масавае мерапрыемства "Мінская лыжня - 2019" у рамках штогадовага рэспубліканскага зімовага спартыўна-масавага спаборніцтва «Беларуская лыжня». Свята праводзіцца з мэтай прыцягнення грамадзян да заняткаў фізічнай культурай і спортам, прапаганды здаровага ладу жыцця, развіцця і папулярызацыі зімовых відаў спорту.

Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца, а на дадзенай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу

Доля ад лічбавай эканомікі ў ВУП краіны да 2025 годзе можа вырасці ўдвая і скласці не менш за 10 працэнтаў. Гэта паведамілі сёння на калегіі Мінсувязі. Створаны прававыя механізмы, галоўны з якіх Дэкрэт № 8 "Аб развіцці лічбавай эканомікі". Сёння ўсе галіны паступова пераходзяць на новы ўзровень развіцця. У гэтым годзе цалкам закрыюць і пытанне з інфраструктурай. Оптавалакно правядуць да кожнага спажыўца, а на дадзенай платформе можна развіваць паслугі і для бізнесу. Аб трансфармацыі ўсіх галін і першым ID-пашпарце - падрабязней Святлана Лук'янюк.