Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 6 красавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Гардзеенка Наталляй Міхайлаўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па персаналу і індэалагічнай рабоце РУП «Белтэлекам» Юркевіч Святланай Віктараўнай па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Паштовая прадукцыя да 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

9 красавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «75 гадоў вызваленню Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў».

Дызайн Я.Бядонік.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

3 красавіка міністр сувязі інфарматызацыі праводзіць асабісты прыём у міністэрстве

3 красавіка з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган правядзе асабісты прыём у міністэрстве.

Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая тэлефонная лінія" з Міністрам па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах неабходна ўказваць П.І.І. імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.

Трэнінг МСЭ-МАСС для рэгіёну СНД «Спадарожнікавая сувязь» пройдзе ў Мінску

З 1 па 5 красавіка 2019 года ў Мінску пройдзе трэнінг для рэгіёну СНД «Спадарожнікавая сувязь», які арганізаваны Міжнародным саюзам электрасувязі ў супрацоўніцтве з Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі і ААТ «Гіпрасувязь».

Трэнінг праводзіцца ў рамках партнёрства МСЭ і Міжнароднай арганізацыі спадарожнікавай сувязі (МАСС) па развіцці патэнцыялу ў галіне спадарожнікавай сувязі.

На мерапрыемстве будуць разгледжаны наступныя тэмы:

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 30 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

начальнікам упраўлення электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Федарэевай Вольгай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромшай Сяргеем Валер'евічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77;

Беларуская пошта запусціла пілотны праект па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «Адно акно» і аказанні электронных паслуг праз ААІС у Фаніпалі і Барані

З 27 сакавіка 2019 года карыстальнікі паслуг РУП «Белпошта» могуць звяртацца ў аддзяленні паштовай сувязі «Фаніпаль-1» Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці і «Барань» Аршанскага раёна Віцебскай вобласці за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур па прынцыпе «Адно акно» і атрыманнем электронных паслуг агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС), якія аказваюцца прадпрыемствам у якасці інфармацыйнага пасярэдніка.

27 сакавіка будзе выпушчаная ў абарачэнне паштовая марка «Міжнародны год моў карэнных народаў»

27 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Міжнародны год моў карэнных народаў», наклад якой складзе 36 тысяч.
 
На марцы - афіцыйны лагатып Міжнароднага года моў карэнных народаў на англійскай мове. Мастак Ганна Раманоўская. Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.
 
 У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

АБ МІЖНАРОДНЫМ ФОРУМЕ ТІБО-2019

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган распавёў пра тое, што можна ўбачыць на выставе TIБO-2019 у Мінску, аб цэнтральным стэндзе выставы і рашэннях, якія будуць на ім прадстаўлены.

Глядзець відэа: https://www.youtube.com

25 сакавіка адзначаюцца Сусветны Дзень паштоўкі.

Нягледзячы на развіццё лічбавых тэхналогій, у Беларусі паштоўкі вельмі папулярныя.

Першая паштовая картка з'явілася ў Аўстра-Венгрыі. А першая паштовая ілюстраваная картка, згодна французскай версіі, была выпушчаная кнігагандляром з Брэтані, згодна з нямецкай версіяй - кнігагандляром з Ольденбурга.

Сёння існуюць паштоўкі розных фарматаў, але першым заканадаўча замацаваным памерам з'яўляўся 9х14 см. Ён быў прыняты ў 1878 годзе на Сусветным паштовым кангрэсе.

НА XVII КОНКУРС ІНТЭРНЭТ-ПРЭМІЯ ТІБО ПАДАДЗЕНА 485 ЗАЯВАК

На афіцыйным сайце ІКТ Форума «ТІБО» завершаны прыём заявак на конкурс «Інтэрн-прэмія». Усяго з пачатку года пададзена 485 заявак. Для параўнання у 2018 годзе на конкурс было заяўлена 330 рэсурсаў.
Галоўнае адрозненне прэміі гэтага года - уручэнне «Гран-пры конкурсу» лепшаму беларускаму распрацоўніку ў намінацыі «Карпаратыўныя Інтэрнэт-рэсурсы». Упершыню ў гісторыі конкурсу журы можа адзначыць аднаго са стваральнікаў сайтаў, якія атрымалі найбольшую колькасць прызавых месцаў па выніках конкурсу ў гэтай намінацыі і якія атрымалі максімальныя ацэнкі экспертаў.