Падрыхтаваны спецштэмпель і паштовы канверт да 16-га Чэмпіянату свету па верталётным спорце, які будзе праходзіць у Беларусі
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 9 ліпеня 2018 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 16-му Чэмпіянату свету па верталётным спорце.
Паштовы праект падрыхтаваны сумесна з грамадскім аб'яднаннем «Беларуская федэрацыя авіяцыйнага спорту».
Дызайн спецштэмпеля і канверта Алены Мядзведзь.