Сёння, 21 чэрвеня, прайшоў першы сегмент 10-га раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў «Усходняга партнёрства»
Пленарнае пасяджэнне, прысвечанае гарманізацыі лічбавых рынкаў прайшло сёння ў Мінску ў рамках 10-га раўнда нефармальных міністэрскіх дыялогаў «Усходняга партнёрства».
Пленарнае пасяджэнне адкрыў Сяргей Папкоў, міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Ён адзначыў, што тэматыка пасяджэння закранае самыя вострыя і глыбокія праблемы сучаснага сусветнай супольнасці і абмеркаванне паднятых пытанняў на такім высокім узроўні паслужыць справе развіцця і супрацоўніцтва ў краінах Усходняга партнёрства.