«ТІБО-2018»: падводзім вынікі
На мінулым тыдні ў беларускай сталіцы завяршыўся ХХV Міжнародны форум па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях «ТІБО 2018».
Юбілейны форум стаў для галіны знакавай падзеяй, якая аб'яднала спецыялістаў у галіне сувязі і ІКТ, замежных партнёраў, экспертаў, навукоўцаў, выкладчыкаў і студэнтаў. Традыцыйна ў рамках дзелавой праграмы «ТІБО» праходзілі маштабныя мерапрыемствы, а міжнародная спецыялізаваная выстава стала адным з самых наведвальных мерапрыемстваў краіны. У дні працы з экспазіцыяй пазнаёміліся больш 27,5 тыс. наведвальнікаў.