28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Каложскі абраз Божай Маці» Дызайн Алены Мядзведзь. Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Аддрукаваны таксама без перфарацыі. Каложскі абраз Божай Маці як цудатворны шануецца з канца XVI – пачатку XVII стагоддзя і быў галоўнай святыняй Гродзенскага краю. У 1915 годзе пры эвакуацыі абраз быў вывезены ў Расію і страчаны. Доўгі час лічылася, што копіі абраза, напісаныя да яго знікнення, таксама не захаваліся, але ў канцы 2018 года на адным з антыкварных аўкцыёнаў Германіі быў знойдзены і выкуплены Каложскі абраз Божай Маці. Read more about 28 кастрычніка 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Каложскі абраз Божай Маці» PDF
Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі ГАННА РАБАВА - госць "Радыёфакта" Неабходнай умовай для развіцця грамадства і рынку становіцца лічбавізацыя. І такая трансфармацыя – адзін з нацыянальных прыярытэтаў Беларусі. Распрацавана і адпаведная дзяржпраграма. Якое яно «лічбавае развіццё Беларусі на бліжэйшыя пяць гадоў»? Абмяркуем тэму з госцем «Радыёфакта» - намеснікам міністра сувязі і інфарматызацыі Беларусі Ганнай Рабавай. https://youtu.be/24hfPsv38BY https://radio1.by Read more about Намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі ГАННА РАБАВА - госць "Радыёфакта" PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў» 14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Дызайн С.Цырулік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Выканаўчым камітэтам Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і Алма-Ацінская дэкларацыя падпісаны ў снежні 1991 года. За 30 гадоў свайго развіцця Садружнасць стала ўніверсальнай рэгіянальнай міждзяржаўнай арганізацыяй, якая не мае аналагаў. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «30-годдзе стварэння Садружнасці Незалежных Дзяржаў» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч» 14 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Астаповіч Аркадзь Антонавіч (30.09.1896, г. Мінск – 23.09.1941) – выдатны беларускі графік. Удзельнік выставак (з 1925). Сябра Мінскага філіяла Усебеларускага аб’яднання мастакоў (з 1927). Яскравы прадстаўнік беларускай графічнай школы 1920–30-х гадоў. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. А.А.Астаповіч» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» 8 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з прыходам Аляксандра-Неўскага храма ў Мінску. Дызайн Алены Мядзведзь. Мастак маркі № 1430 Таццяна Дольская. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Архітэктура Беларусі. Праваслаўныя храмы» PDF
1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту» 1 верасня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту». Датай заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта прынята лічыць 30 кастрычніка 1921 года, калі адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны пачатку заняткаў. Першапачаткова ў структуру ўніверсітэта ўваходзіла тры факультэты: рабочы, медыцынскі і грамадскіх навук. Іх студэнтамі ў той час былі 1390 чалавек. Read more about 1 верасня Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «100 гадоў Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту» PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» 16 жніўня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства». Мастак Т.Дольская. Дызайн М.Віткоўскай. Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня. Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным Полацку. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» PDF
Па выніках першага паўгоддзя па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП Рэспублікі сувязь і інфарматызацыя склала 7,7 працэнта У першым паўгоддзі 2021 года ў галіне захавалася станоўчая дынаміка практычна ўсіх паказчыкаў, а таксама тэндэнцыя станоўчага ўплыву сектара «Інфармацыя і сувязь» на дынаміку ВУП краіны. Валавая дабаўленая вартасць, створаная ў галіне, павялічылася да аналагічнага перыяду мінулага года на 7,3 працэнта і склала 6,1 млрд. рублёў, а па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП заняла 7,7 працэнта. Асноўны ўплыў на тэмпы росту валавога дабаўленага кошту аказваюць даходы ад аказання паслуг сувязі. Read more about Па выніках першага паўгоддзя па ўдзельнай вазе ў структуры ВУП Рэспублікі сувязь і інфарматызацыя склала 7,7 працэнта PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Капыля» 12 жніўня 2021 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Капыля» з серыі «Гербы гарадоў Беларусі». Дызайн маркі і канверта Першага дня С.Цырулік. Дызайн спецштэмпеля М.Віткоўскай. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Герб горада Капыля Мінскай вобласці ўяўляе сабой барочны шчыт, у залатым полі якога намаляваны чорны паляўнічы ражок з залатой фурнітурай. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 28 лютага 2000 года пад № 40. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Герб Капыля» PDF
Паказчыкі развіцця электрасувязі па выніках першага паўгоддзя 2021 года У першым паўгоддзі 2021 года працягвалася развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь. Па стане на 1 ліпеня 2021 г аказваюць паслугі электрасувязі 190 аператараў электрасувязі. У выніку правядзення мерапрыемстваў па будаўніцтве і мадэрнізацыі сетак электрасувязі былі дасягнуты наступныя вынікі. Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт склала 3,273 млн. Колькасць абанентаў IP-тэлебачання склала 2,34 млн. Read more about Паказчыкі развіцця электрасувязі па выніках першага паўгоддзя 2021 года PDF