Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца з 25 красавіка па 2 мая 2025 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага XІІ Нацыянальнай філатэлістычнай выстаўцы «Белфіла-2025».
Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 25 Гродна.
Колер масцікі – сіні.
XІІ Нацыянальная філатэлістычная выстаўка «Белфіла-2025» прысвечана 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.