Працягваюць працаваць па суботах «прамыя тэлефонныя лініі»
Штотыднёва па суботах у Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі з 9.00 да 12.00 па тэлефоне 8 (017) 287-87-06 праходзяць
«Прамыя тэлефонныя лініі». Графік правядзення размешчаны на сайце Мінсувязі.
Так, 17 кастрычніка 2020 г. суботнюю «прамую тэлефонную лінію» правядзе намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабава Ганна Мікалаеўна.
Неабходна адзначыць, што паралельна ў РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта» арганізаваны аналагічныя штотыднёвыя суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» з кіраўніцтвам.