Паштовыя аператары трох краін заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў
Паштовыя аператары РУП «Белпошта», АТ «Пошта Расеі» і АТ «Казпочта» заключылі пагадненне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве ў галіне забеспячэння і развіцця транзіту міжнародных паштовых адпраўленняў (МПА).
Трохбаковае пагадненне прадугледжвае стварэнне лагістычных сэрвісаў па дастаўцы МПА паміж краінамі, распрацоўку і запуск прадуктаў для арганізацыі транзіту МПА па напрамках: Азія - Еўропа, Еўропа - краіны ЕАЭС і прылеглыя рынкі, Злучаныя Штаты Амерыкі - краіны ЕАЭС, а таксама па іншых напрамках па ўзгадненні Старон .