У Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі пройдзе XXIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Сучасныя сродкі сувязі»
У перыяд з 18 да 19 кастрычніка 2018 года ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі пройдзе XXIII Міжнародная навукова-тэхнічная канферэнцыя «Сучасныя сродкі сувязі».
Канферэнцыя стала штогадовым форумам навуковых арганізацый, вышэйшых навучальных устаноў і прадпрыемстваў, дзейнасць якіх непасрэдна звязана са стварэннем, укараненнем і эксплуатацыяй тэхналогій сувязі. Па традыцыі Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі збярэ замежных ВНУ-партнёраў для абмеркавання атрыманых за год вынікаў, абмену вопытам, планавання сумесных работ на наступны год.